Пачынаючы з 14 лютага частата згадак Дональда Трампа ў эфіры трох расійскіх федэральных каналаў знізілася ў разы, паказала даследаванне «Медиалогии». Гэта ўзгадняецца з новай устаноўкай з Крамля: не надаваць унутрыамерыканскаму парадку дня большае значэнне, чым расійскаму.

У апошні тыдзень федэральныя каналы рэзка скарацілі ў сваім эфіры згадванне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Гэта вынікае з даследавання, якое кампанія «Медиалогия» правяла па просьбе «Дождя». Яна вывучала эфіры Першага канала, Расіі-1 і НТВ у перыяд з 1 па 20 лютага.

Частата згадак Трампа рэзка знізілася ў аўторак, 14 лютага. Пачынаючы з гэтага дня амерыканскага лідара згадвалі ад шасці разоў (серада) да 12 разоў (пятніца). Для параўнання: у першы тыдзень месяца Трампа згадвалі ад 23 разаў (7 лютага) да 61 разу (2 лютага). У другі тыдзень месяца тры федэральныя каналы таксама згадвалі прэзідэнта ЗША да 36 раз у дзень.

У чацвер, 16 лютага, Bloomberg, спасылаючыся на інфармаваныя крыніцы, паведамляў, што Крэмль даў указанне дзяржаўным СМІ перастаць хваліць Трампа. Высокапастаўленая крыніца «Дождя» ў Крамлі сцвярджае, што на самай справе ў прэзідэнцкай адміністрацыі занепакоеныя не пазітыўным згадваннем Трампа, а колькасцю навін аб прэзідэнце ЗША. «Атрымлівалася ганебная для Расіі сітуацыя — у кожным навінавым сюжэце пра ЗША гаварылі больш, чым пра Расію. Як быццам іх навіны ўплываюць на тое, што адбываецца ў нас. Гэтага не павінна быць», — кажа суразмоўца «Дождя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?