17 лютага Савет міністраў прыняў пастанову №149 і зацвердзіў Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2017-2020 гг., паведаміла 20 лютага прэс-служба ўрада.

«Гэта пяты праграмны дакумент, які накіраваны на развіццё механізмаў укаранення гендарнага падыходу ў працэс распрацоўкі і рэалізацыі захадаў дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах жыццядзейнасці грамадства», — гаворыцца ў заяве прэс-службы.

Нацыянальны план па забеспячэнню гендарнай роўнасці прадугледжвае:

  • развіццё інстытуцыйнага механізму па забеспячэнню гендарнай роўнасці;
  • пашырэнне эканамічных магчымасцяў жанчын і мужчын;
  • забеспячэнне гендарна-арыентаванай аховы здароўя;
  • забеспячэнне гендарнай роўнасці ў сямейных адносінах;
  • супрацьдзеянне гвалту ў сям'і і гандлю людзьмі;
  • гендарная адукацыя і асвета.

Фінансаванне захадаў па рэалізацыі Нацыянальнага плану прадугледжваецца ў межах сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў «на адпаведныя мэты, а таксама пазабюджэтных і іншых крыніцаў, не забароненых заканадаўствам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?