У Гомелі каля будынка суда Цэнтральнага раёна праходзіць стыхійны мітынг, на які сабралася каля 200 чалавек. Праціўнікі дэкрэта № 3 «аб дармаедах» прыйшлі на судовае пасяджэнне, каб падтрымаць жыхара Гомеля Аляксандра Сямёнава, які падаў першы ў Беларусі пазоў супраць падатковай інспекцыі, пішуць naviny.by.

Тут і ніжэй фота Радыё Свабода

Тут і ніжэй фота Радыё Свабода

Людзі скандуюць, «Не дэкрэту №3, Лукашэнка, сыходзь!». Удзельнікі мітынгу таксама распавядаюць аб сваіх праблемах і жыццёвых сітуацыях, звязаных з адсутнасцю працы, нізкімі заробкамі.

Віктар Рубцоў, сын былога палітвязня Юрыя Рубцова, нагадаў прысутным, што наступны мітынг супраць дэкрэта № 3 пройдзе ў Гомелі 25 сакавіка.

Нагадаем, гамельчука Аляксандра Сямёнава, які падаў першы ў Беларусі пазоў супраць падатковай інспекцыі, гарадскія ўлады вызвалілі ад выплаты «падатку на ўтрыманства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0