Збор на фiнансаванне дзяржвыдаткаў заплацілі больш за 54 тыс. беларусаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Па апошніх дадзеных, збор заплацілі больш за 54 тыс. грамадзян, у бюджэт паступіла Br16,3 млн. Пры гэтым значная колькасць грамадзян звярнуліся ў мясцовыя органы ўлады з заявамі аб вызваленні ад выплаты збору.

Раней паведамлялася, што падаткавікі разаслалі 470 тыс. «лістоў шчасця». Такім чынам, падатак аплаціў амаль кожны дзявяты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0