Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў агучыў комплекс рашэнняў для росту сярэдняй зарплаты да $500 да канца 2017 года. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені 2017 года і меры па выхадзе на дадатную дынаміку росту эканомікі ў I квартале.

«Пры выкананні задачы па выхадзе да канца года на Br1 тыc. сярэдняй заработнай платы будзем зыходзіць з таго, што грошы павінны быць зароблены. Рост даходаў толькі ва ўвязцы з ростам прадукцыйнасці працы. Раздачы незаробленых грошай не будзе», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік урада акцэнтаваў увагу, што вырашэнне гэтай задачы - праз стварэнне новых рабочых месц, новых прадпрыемстваў, развіццё прадпрымальніцтва і ініцыятывы, нарошчванне экспарту і скарачэнне затрат. «У бюджэтнай сферы рост зарплаты — за кошт мерапрыемстваў па аптымізацыі і росту пазабюджэтных даходаў», — адзначыў прэм'ер-міністр.

«Што датычыцца вынікаў I квартала, мы не маем права не забяспечыць устаноўленага прагнозам задання. Вынік павінен быць мінімум на ўзроўні 2016 года. Прашу на гэта настроіць усе службы. За вынік патрабаванне будзе строгім. Усе мы — людзі адказныя, высокапрафесіянальныя і разумеем, што калі не выйдзем на той мінімальны прагноз, які самі ж і ўстанавілі, то адкажа кожны персанальна. Дынаміка ў лютым і сакавіку павінна быць прыкметнай», — рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?