Удзельніка акцыі па зрыве ў Мінску прэс-канферэнцыі спецыяльнага прадстаўніка дзеючага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марціна Сайдзіка дэпартавалі з Беларусі. Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацвердзілі ў МУС.

Як паведамлялася, група асоб з пашпартамі грамадзян Расіі і журналісцкімі пасведчаннямі выдання «Русская планета» 15 лютага, прадставіўшыся прадстаўнікамі незарэгістраванай у РФ партыі «Іншая Расія», зрабіла спробу сарваць прэс-канферэнцыю Марціна Сайдзіка. Аднаго з удзельнікаў акцыі затрымалі, і 16 лютага суд Ленінскага раёна Мінска прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пяці сутак адміністрацыйнага арышту.

Правакатары раскідвалі ўлёткі і выкрыквалі лозунгі, якія перашкаджалі зносінам амбасадара з прадстаўнікамі СМІ, але неўзабаве былі аператыўна выдаленыя прадстаўнікамі праваахоўных органаў з месца правядзення мерапрыемства. Прэс-служба МЗС Беларусі расцаніла гэта дзеянне як свядомую правакацыю, скіраваную на зрыў перамоўнага працэсу і дыскрэдытацыю мінскай перамоўнай пляцоўкі. У знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі, што беларускі бок будзе і далей прадпрымаць усе меры для забеспячэння бяспекі і бесперашкоднай работы трохбаковай кантактнай групы і неадкладна спыняць усе спробы перашкодзіць яе працы.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0