Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю аб'яўляе мараторый на праверкі гандлёвых інспекцый. Мараторый пачне дзейнічаць з 27 лютага, паведамляе АТН.

Ведамства пераходзіць у рэжым маніторынгу за сітуацыяй у гандлёвай сетцы Беларусі, заявіў міністр Уладзімір Калтовіч.

Паводле яго слоў, сёння асноўная задача гандлёвай інспекцыі — кантроль за выкананнем цэнаўтварэння натуральных манаполій і выяўленне фактаў штучнага завышэння цэн.

Увядзенне мараторыя дазволіць пазбегнуць дублявання функцый з сумежнымі структурамі — Дзяржстандартам і санітарнымі службамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0