Невядомы ў масцы распыліў у вагоне шведскага метро рэчыва, якое выклікала ў пасажыраў праблемы з дыханнем, паведамляе газета Expressen.

Атака адбылася на станцыі Sankt Eriksplan у Стакгольме.

Першапачаткова паведамлялася, што мужчына ў цёмнай вопратцы кінуў у вагон заплечнік перад тым, як дзверы цягніка зачыніліся. Шведская паліцыя пазней заявіла, што нападнік распыліў у вагоне таксічную вадкасць.

Адзін са сведкаў распавёў, што ў яго бок раптам пабеглі іншыя пасажыры. Яны кашлялі, а з вачэй у іх цяклі слёзы.

Пасажыраў эвакуявалі з вагона, калі цягнік прыбыў на станцыю Fridhemsplan. Пры гэтым слядоў вадкасці ў вагоне падчас праверкі зафіксавана не было. «Мы не ведаем, што гэта было за рэчыва, але яно відавочна не было смяротным», - адзначыў дзяжурны афіцэр паліцыі Стакгольма Енс Мартэнсан.

Асоба і матывы нападніка яшчэ невядомыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0