Кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт не выключае, што ўслед за абмежаваннямі на пастаўкі ялавічыны з Мінскай вобласці ў Расію могуць прыпыніцца пастаўкі і з іншага рэгіёну краіны, дзе будзе выяўлены кантрафакт або кантрабанда, піша rіa.ru.

«Прадукцыі з Беларусі паступае да нас вялікая колькасць. І той аб'ём, які мы адлоўліваем, — добра калі 10%. Мы зараз закрылі Мінскую вобласць для таго, каб беларускі бок разабраўся і прыняў меры. Але ніякіх мер не прымаецца. І я не выключаю, што за Мінскай вобласцю мы закрыем пастаўкі яшчэ з якой-небудзь, дзе выявім кантрафакт або кантрабанду», — заявіў Данкверт у інтэрв'ю газеце «Известия».

Ён дадаў, што таксама існуе канал паставак сырападобнага прадукта з Украіны, які можа быць сырам. «Але мы гэтага не ведаем, паколькі менавіта сырападобны прадукт непадкантрольны ветэрынарыі», — падкрэсліў кіраўнік Рассельгаснагляда.

«Мы цяпер аналізуем, колькі па дакументах ўвайшло гэтага прадукту на тэрыторыю Беларусі, а колькі рээкспартавана ў Расію. Бо ў Беларусі тысячы тон сырападобнага прадукта не патрэбныя. Значыць, яны пайшлі сюды пад выглядам іншых прадуктаў, а ўжо тут легалізаваліся. Цалкам зразумелыя каналы і схемы», — адзначыў Данкверт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0