«Пакуль невядомы нам добры чалавек распачаў збор подпісаў пад электроннай петыцыяй «Узяць на распаўсюд газету «Новы час» i дадаць яе ў падпісны каталог» — паведамляе сайт самога выдання. 

«Газета «Новы Час» — штотыднёвік, які надае вялікую ўвагу нацыянальнай культурнай і гістарычнай тэматыцы і актыўна прапагандуе палітыку кіраўніцтва нашай краіны ў той частцы, якая накіравана на захаванне і ўмацаванне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама на захаванне і распаўсюджванне беларускай мовы. «Новы Час» — адно з нямногіх рэспубліканскіх выданняў, якія выдаюцца цалкам на беларускай мове. Дадзеная газета выконвае важную місію па забеспячэнні заўсёды свежай, праверанай і якаснай інфармацыяй аб падзеях у Беларусі і свеце. Улічваючы дадзеныя факты, просім РУП «Белсаюздрук», а таксама ўсе абласныя саюздрукі ўзяць на распаўсюд газету «Новы час». РУП «Белпошта» просім дадаць газету ў падпісны каталог», — гаворыцца ў петыцыі.

Электронны зварот будзе накіраваны ў РУП «Белпошта» і РУП «Белсаюздрук» праз 4 дні.

Шаноўныя чытачы, калі вы таксама хацелі б бачыць выданне «Новы час» у шапіках і падпісным каталогу, падпішыце, калі ласка, гэту петыцыю.

«А раптам спрацуе!..» — спадзяюцца ў рэдакцыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?