Фрунзенскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа ў дачыненні да двух мужчын, што падазраюцца ў вырабе і збыце падробленых беларускіх рублёў, піша прэс-служба СК.

sb.by

sb.by

Падставай для завядзення паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УБЭП ГУУС Мінгарвыканкама.

Устаноўлена, што падазраваныя 1991 і 1989 гадоў нараджэння, са студзеня па люты вырабілі з мэтай збыту каля 200 адзінак падробных грашовых знакаў наміналам 20 беларускіх рублёў узору 2009 года з серыйным нумарам «СК 8387976».

Падробленыя купюры здаваліся ў арганізацыях гандлю, маршрутных таксі, кіёсках КУП «Мінсктранс» і іншых арганізацыях з мэтай размену, шляхам набыцця недарагіх тавараў.

Падазраваныя затрыманыя.

Падчас папярэдняга расследавання следчымі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі частка падробных грашовых знакаў канфіскавана.

Следства мяркуе, што ў абароце могуць яшчэ знаходзіцца падробленыя купюры наміналам 20 рублёў узору 2009 года з серыйным нумарам «СК 8387976».

У сувязі з гэтым следства звяртаецца да грамадзян з просьбай зверыць нумары грашовых знакаў.

У выпадку супадзення серыйнага нумара неабходна звярнуцца па тэлефонах: 8 (017) 252-02-02, 8 (017) 256- 14-34.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0