Частка сіл і сродкаў вайсковай часці 54804 (Баранавічы) перакінулі на запасны аэрадром. Зроблена гэта ў рамках комплекснай праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл краіны.

У першую чаргу падраздзяленні авіяцыйнай воінскай часці падрыхтавалі калону для перабазавання на запасны аэрадром. Першыя прыбылі перадавыя каманды авіяцыйных тэхнікаў, затым лётны склад атрымаў палётныя заданні — выканаў навігацыйна-штурманскі разлікі і падрыхтаваў самалёты да вылетаў, піша «Беларуская ваенная газета».

- У адпаведнасці з атрыманым распараджэннем, мы ажыццявілі перабазіраванне часткі сілаў з пункта пастаяннай дыслакацыі на запасны аэрадром. Для нас гэта не склала пэўных цяжкасцяў, бо мы гатовыя выканаць задачу з любога аэрадрома. Лётны склад выконваў навучальныя палёты для падтрымання ўзроўню натрэніраванасці ў інтарэсах нясення баявога дзяжурства, - распавёў выданню камандзір в/ч 54804 палкоўнік Юрый Пыжык

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0