Брэсцкі панчошны камбінат выпусціў лімітаваную серыю мужчынскіх шкарпэтак, упакаваных у кансервавыя бляшанкі.

Шкарпэткі ў бляшанках выпусцілі абмежаванай серыяй у 3 тысячы штук і прымеркавалі да Дня абаронцы айчыны. Як адзначылі на прадпрыемстве спакаваць важны элемент мужчынскага гардэроба у кансервавую «абгортку» таксама вырашылі з практычных меркаванняў:

«Герметычная ўпакоўка захавае шкарпэткі вашага мужчыны сухімі пры любых умовах надвор'я. А ў пустую бляшанку потым можна што-небудзь пакласці або наліць».

Напярэдадні свята новая серыя карыстаецца попытам у пакупніц. У некаторых фірмовых крамах БПК, куды паступіла партыя, тавар скупілі ў першы дзень продажаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?