Пра гэта Tut.by распавяла саўладальнік музея Ала Нароўская.

Музей ката хоць і знаходзіўся ў зручным месцы (недалёка ад цэнтра, паблізу метро «Грушаўка» і на адной з самых актыўных гарадскіх магістраляў — праспекце Дзяржынскага), месцазнаходжанне не давала жаданага патоку наведвальнікаў.

— На ранейшы адрас, па якім мы пакуль яшчэ працуем да канца тыдня, наведвальнікі прыходзілі мэтанакіравана. Пешаходнага трафіку, у тым ліку турыстычнага, у нас не было. І сітуацыі, калі чалавек ішоў міма, убачыў Музей ката і вырашыў зайсці, таксама не было. Мы не спраўляліся з арэндай.

З 1 сакавіка Музей ката будзе працаваць па адрасе Інтэрнацыянальная, 23 (будынак знаходзіцца за Палацам Рэспублікі). Павялічыцца і плошча аб'екта — з 95 «квадратаў» да 150.

— Арыенцір Палац Рэспублікі — гэта зручна мінчукам і турыстам. Да таго ж гэта цэнтр горада. Пра тое, каб змяніць пляцоўку, мы думалі яшчэ год таму, калі зразумелі: да нас у асноўным прыходзяць летам, у дні дзіцячых вакацый, і перад Новым годам, — распавядае Ала Нароўская.

У новым памяшканні, якое будзе падзелена на кабінеты, замест керамічнай пліткі на падлозе будзе мяккі каўралін — катам, кажа саўладальнік музея, так будзе цяплей і камфортней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0