Бельгійскага «пісаючага хлопчыка» адзенуць у беларускі нацыянальны касцюм. Для вядомай скульптуры «Манекен-Піс» яго вырабілі прадпрыемствы «Беллегпрама», паведаміла карэспандэнту БелТА прэс-сакратар канцэрна Наталля Краўцова.

Яго апрануць 10 сакавіка на мерапрыемстве, прысвечаным 25-годдзю наладжвання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Бельгіяй», — распавяла Наталля Краўцова.

Ільняная тканіна для касцюма выраблена Аршанскім ільнокамбінатам. Яна прапрацавана адмысловым растворам, устойлівым да розных умоў надвор'я. Сам касцюм выраблены кампаніяй «Эліз». Абутак пашыты мінскай абутковай фабрыкай «Прамень». Пояс прадстаўлены «Скарбнiцай», капялюш — Хойніцкім заводам мастацкіх вырабаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0