Аб падрабязнасцях распродажы авіякампанія распавядае на сайце. Акцыя стартуе 27 лютага, у 00.01 па мінскім часе, сканчаецца 28 лютага 2017 года, у 23.59. Падарожжа, па ўмовах распродажу, павінна адбыцца з 1 сакавіка па 30 красавіка 2017 года (дата вяртання).
— Напрыклад, пералёт Мінск — Амстэрдам — Мінск па акцыі абыйдзецца ў 118 еўра, Мінск — Барселона — Мінск — 117 еўра, Мінск — Сочы — Мінск — 81 еўра. Звычайная цана для такіх пералётаў па-за распродажам 237 еўра для Амстэрдама, 286 еўра для Барселоны, 230 еўра для Сочы, - адзначаюць у авіякампаніі.
Купіць білет па акцыі можна толькі на сайце belavia.by. Акцыя дзейнічае толькі на прамыя рэйсы «Белавія», толькі на рэгулярныя маршруты.
Такія напрамкі, як Масква, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Тэль-Авіў, Бейрут і назад, не ўдзельнічаюць у распродажы.
Прапанова дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск, толькі па маршруце туды-назад. Мяняць час і дату вылету нельга, білеты незваротныя. Колькасць месцаў па акцыі абмежавана.