18 лютага ў міжнародным аўтамабільным пункце пропуску «Верхні Церабяжоў» службовы сабака напаў на трохгадовую дзяўчынку, якая з сям'ёй перасякала ўкраінска-беларускую мяжу. Пра гэта TUT.BY паведаміў чытач.

Паводле яго слоў, сабака пакусаў дзяўчынку, калі тая выйшла з мамай з машыны, каб прайсці ў санітарны пакой.

У прэс-службе Дзяржпагранкамітэта пацвердзілі: вечарам 18 лютага службовы сабака пароды «нямецкая аўчарка» «няштатна зрэагаваў» на выхад з транспартнага сродку двух пасажыраў — маці і дзяўчынкі.

— У выніку інцыдэнту пацярпела дзіця, якому прычыненыя нязначныя цялесныя пашкоджанні. Супрацоўнікамі пункта пропуску была аказана ўся неабходная першая дапамога, выкліканая брыгада хуткай дапамогі. Сям'і пацярпелага дзіцяці прынесены афіцыйныя прабачэнні, а таксама аказваецца далейшая дапамога. Абставіны і ўмовы, а таксама прычыны, якія справакавалі няштатныя паводзіны службовага сабакі высвятляюцца ў рамках прызначанай праверкі, — паведамілі ў прэс-службе ДПК.

У Цэнтральнай гарадской бальніцы Століна дзяўчынку агледзелі і адправілі дадому. На дадзены момант жыццю і здароўю дзіцяці нічога не пагражае, паведаміў галоўны доктар Столінскай ЦРБ Пётр Пашкевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру