Мінгарвыканкам праверыць факты парушэнняў падчас будаўніцтва офіснага будынку каля Курапатаў. У сераду група апазіцыянераў (сярод іх — Аляксей Янукевіч, Павел Севярынец, Эдуард Пальчыс) аднесла чыноўнікам адпаведны зварот.

Яны сустрэліся ў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Віктарам Лапцевым. Чыноўнік паабяцаў праверыць факты парушэнняў, піша Еўрарадыё.

Як вядома, ужо некалькі дзён працягваецца акцыя пратэсту супраць будаўніцтва каля Курапатаў, месца, дзе пахаваныя дзясяткі тысяч ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Адбыліся сутычкі актывістаў і будаўнікоў. Сёння міліцыянеры склалі на некалькіх удзельнікаў акцыі адміністрацыйныя пратаколы за перашкоду ў правядзенні будаўнічых работ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0