У Пецярбургу 18 лютага быў забіты 27-гадовы Ігар Буякоў, ураджэнец Магілёва, які жыў у Расіі апошнія пару гадоў. Сябры Ігара падзяліліся падрабязнасцямі.

Ігар Буякоў быў забіты побач з клубам, дзе праходзіў канцэрт брытанскага панк-гурту The Exploited

«У мяне не было магчымасці бачыцца з ім часта, бо я гадую адна пупса, працую ў паўтары змены і знаходжуся пастаянна на сваім раёне. Але раней мы тусілі пастаянна: пілі, весяліліся, шпацыравалі… Ігар быў класны таварыш, добры суразмоўца, сумленны, ў дапамозе ніколі не адмаўляў! — узгадвае адна з сябровак Буякова. — Я не ведала пра яго знаходжанне на канцэрце, на якім я таксама была.

Ігар (другі злева) з сябрамі

Але за дзве гадзіны да гэтага я зайшла ў краму непадалёк. Там быў натоўп мужыкоў 35-37 гадоў, яны таксама зігавалі. У мяне самой узнікла думка ўмяшацца, але мой сябар мяне адгаварыў.

Адно скажу: на канцэрце «правых» было да крайнасці, яны не саромеліся зігаваць, чапляліся да людзей з іракезамі (я і сама была з іракезам на галаве), «іракезных» прымушалі сілай пафоткацца. У залі бутэлькі лёталі і гэтак далей.

Што дакладна здарылася, я не ведаю. Кажуць, што Ігар падышоў да зігуючага натоўпу, зрабіў заўвагу, і яму «ўсадзілі»… Сябры кажуць, што яны пагналіся за забойцам, але той схаваўся».

Знаёмыя кажуць, што апошнім часам у Ігара былі праблемы з працай. Ён жыў у асноўным па сябрах — «на ўпісках».

Пры гэтым актыўным чальцом антыфашысцкага руху Ігара назваць нельга. «Байцом» ён не быў — проста падзяляў некаторыя ідэі.

Пахавалі Ігара Буякова 22 лютага ў Магілёве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру