Паведамленне аб тым, што ў Брэсце на вуліцы Інтэрнацыянальнай на балконе 14-га паверха на руках вісіць чалавек, паступіла ратавальнікам 21 лютага ў 18.17, піша »Брэсцкая газета».

Прыбыўшы да месца выкліку, яны ўбачылі, што на агароджы балкона лесвічнай клеткі 14-га паверха жылога дома сядзіць чалавек. Мужчына пагражаў саскочыць пры спробе да яго наблізіцца або высунуць да яго аўталесвіцу. Пад месцам меркаванага падзення было расцягнутае нацяжное выратавальнае палатно.

Ратавальнікі назіралі за мужчынам праз размешчанае побач з балконам акно кватэры. «Падабраўшы момант, калі ён страціў раўнавагу і ўпаў на падлогу балкона, супрацоўнікі МНС падбеглі да яго, прыціснулі да падлогі і звязалі выратавальнай вяроўкай», — распавялі ў абласным упраўленні МНС. Затым берасцейца перадалі супрацоўнікам міліцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру