Украінскі сайт «Інфармнапалм» апублікаваў фотаздымкі з нядаўняга з'езду «Саюза дабраахвотнікаў Данбаса», дзе прысутнічаў шэраг найбольш адыёзных асобаў з ліку расійскіх тэрарыстаў. 

Хэдлайнерам сустрэчы быў высокапастаўлены расійскі чыноўнік Уладзіслаў Суркоў — памочнік прэзідэнта Расіі, былы віцэ-прэм'ер, які лічыцца ідэолагам і распрацоўшчыкам плана агрэсіі супраць Украіны. 

Суркоў пасярэдзіне ў белай кашулі, леваруч — кіраўнік «Саюза дабраахвотнікаў Данбаса» паліттэхнолаг Барадай. Мільчакоў у камуфляжы

Цікава, што некаторыя прысутныя на сустрэчы — неанацыст Аляксей Мільчакоў і кіраўнік «Енот корп» Раман Целянкевіч спрычыніліся да вывазу беларускіх дзяцей на баявы вышкал у Падмаскоўе, а таксама да трэніровак ахвотных беларусаў з Магілёва. 

Мільчакоў вядомы сваімі непрыхаванымі неанацысцкімі поглядамі, забойствамі сабак і людзей — на трупах ён нажом выразаў свастыкі. 

***

Чытайце таксама: Беларускіх школьнікаў адпраўлялі ў Расію ў трэніровачныя лагеры пад кіраўніцтвам неанацыстаў

Чытайце таксама: Міліцыя папярэдзіла арганізатараў «дзіцячага казацкага клуба» на Віцебшчыне, што працяг дзейнасці можа прывесці да іх дэпартацыі

Чытайце таксама: Ахоўнікі з Магілёва ездзілі на трэніроўку да расійскага баевіка Мільчакова

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру