У Магілёве маршрутка з пасажырамі перакулілася з-за сутыкнення з легкавіком. Нязначныя раненні атрымалі кіроўца маршруткі і некалькі яе пасажыраў, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Фота УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама

Фота УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама

Аварыя ў абласным цэнтры адбылася раніцай 22 лютага на праспекце Шміта. «Магілёвец, кіруючы аўтамабілем Opel, адцягнуўся і выехаў насустрач маршрутнаму таксі. У выніку сутыкнення маршрутка выехала на тратуар і перакулілася, а Opel урэзаўся ў іншую машыну аналагічнай маркі», — сказалі ў ДАІ.

У цяперашні час інспекцыя праводзіць праверку па факце ДТЗ і шукае відавочцаў здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0