ТАА «Белрэканструкцыя», якая з'яўляецца забудоўшчыкам бізнэс-цэнтра каля ўрочышча Курапаты, падало заяву ў праваахоўныя органы аб распачацці крымінальнай справы па факце нанясення шкоды ў буйным памеры, паведамляюць naviny.by.

Дырэктар кампаніі Сяргей Несцераў паведаміў, што ў заяве пазначаная сума ў памеры каля трох тысяч беларускіх рублёў. 21 лютага будаўнічы аб'ект наведалі прадстаўнікі Следчага камітэта.

Кіраўнік распавёў, што ў акцыі супраць будаўніцтва бізнэс-цэнтра ўдзельнічае больш за 20 чалавек, якія змяняюць адзін аднаго.

«Там жа, на будоўлі, знаходзіцца стацыянарны пост міліцыі, каб пазбегнуць нейкіх кровапраліцьцяў, таму што людзі пастаянна нападаюць. У іх у палатцы ляжаць сякеры рэальна. Вось такія радыкалы», — заявіў дырэктар «Белрэканструкцыі».

Ён падкрэсліў, што кампанія мае права на абарону.

«У рэшце рэшт, мы плацім падаткі. Мы дастаткова буйное прадпрыемства, у якім дастаткова шмат людзей. На будоўлі працуюць 120 чалавек, у якіх ёсць і па трое дзяцей, у многіх усыноўленыя дзеці, у кагосьці дзеці-інваліды, як і ў мяне ў тым ліку. У кожнага свае праблемы, мы такія ж грамадзяне з такімі ж жывымі праблемамі, а не нейкія мяшкі з грашыма», — падкрэсліў дырэктар ТАА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру