Учора, 21 лютага, праграма «Наша раніца» на АНТ выйшла цалкам па-беларуску з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Супрацоўнікі АНТ паабяцалі рабіць беларускамоўны эфір штомесяц, калі выпуск набярэ 5000 праглядаў за тыдзень, пачынаючы ад сёння. Аднак ужо на момант напісання артыкула ролік на YouTube набраў больш за 5600 праглядаў. Такім чынам, патрабаваную колькасць удалося назбіраць менш чым за суткі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?