Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін распарадзіўся падтрымаць праект па стварэнні нацыянальнага музычнага інструмента заўзятара Расіі, паведамляе ВВС.

Getty

Адпаведнае распараджэнне прэзідэнта РФ — аб падтрымцы творчых праектаў агульнанацыянальнага значэння ў галіне культуры і мастацтва — апублікаванае ў сераду на афіцыйным расійскім інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Адзін з грантаў прысуджаны мастаку і майстру па вырабе рускіх музычных інструментаў з падмаскоўнага горада Электрасталь Рустаму Нугманаву «на ажыццяўленне праекта па стварэнні нацыянальнага музычнага інструмента заўзятара Расіі».

У дакуменце не ўдакладняецца, што менавіта можа ўяўляць з сябе гэты музычны інструмент і якая канкрэтна сума будзе выдзеленая майстру на яго распрацоўку.

Адным з самых вядомых нацыянальных музычных інструментаў заўзятараў застаюцца «вувузелы». Імі актыўна карысталіся паўднёваафрыканскія заўзятары падчас чэмпіянату свету па футболе ў Паўднёва-афрыканскай рэспубліцы ў 2010 годзе.

Заўзятары зборных іншых краін прыходзяць на трыбуны з дудкамі, свісткамі і барабанамі. У шатландскіх фанатаў папулярнасцю карыстаюцца дуды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру