Расія папрасіла заходнія краіны выдзеліць мільярды даляраў на аднаўленне Сірыі, паведамляе Financial Times са спасылкай на замежных дыпламатаў.

«Яны (Расія) прыйшлі, навялі беспарадак, усё разбурылі і цяпер хочуць, каб мы за гэта плацілі», — сказаў выданню еўрапейскі дыпламат.

Па словах суразмоўцаў выдання, на мінулым тыдні намеснік міністра замежных спраў РФ Міхаіл Багданаў на сустрэчы паслоў ЕС заявіў, што пытанне аднаўлення Сірыі стане галоўным на парадку дня.

На аднаўленне Сірыі могуць сысці дзясяткі мільярдаў даляраў, і Багданаў дадаў, што ад Расіі ў гэтым пытанні «не варта чакаць нічога», адзначылі крыніцы выдання.

Чакаецца, што гэтае пытанне будуць абмяркоўваць на перамовах паміж урадам Сірыі і апазыцыяй, якія праходзяць пад эгідай ААН у Жэневе.

Іншыя краіны, хутчэй за ўсё, адкінуць расійскую ініцыятыву, таму што лічаць Расію адказнай за разбурэнне буйных гарадоў, такіх як Алепа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?