Гэтыя трое мужчын падчас мітынгу ў Віцебску крычалі «Слава Расіі».

Аднак люд іх не падтрымаў. Гэты момант трапіў на відэа «Нашай Нівы»:

Праз нейкі час веча зноў пачало скандаваць «Жыве Беларусь!»

Усяго ў Віцебску выйшла на вуліцу некалькі тысяч чалавек. Яшчэ каля 1500 пратэставалі на цэнтральнай плошчы ў Бабруйску. Прыкладна 300 чалавек пратэставалі ў Брэсце і Баранавічах.

Пратэстоўцы былі настроеныя радыкальна, але маніфестацыі адбыліся без інцыдэнтаў. Міліцыя ў ход падзей не ўмешвалася.

Ніякай арганізацыі ў Віцебску не было, нават мегафона не было. Усё было досыць стыхійна, на пратэст людзі сабраліся праз сацыяльныя сеткі.

Поўны відэаанлайн з Віцебска:

Анлайн-рэпартаж чытайце і глядзіце відэа ТУТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?