Дзяўчына не так даўно адсвяткавала дзень нараджэння, на які сябры прэзентавалі віноўніцы імпрэзы незвычайны падарунак: са словамі «калі нараджаецца чалавек, у небе запальваецца зорка» ёй уручылі сертыфікат, які сведчыць, што цяпер у Міжнародным зорным каталозе ёсць яе асабістая зорка.

«Я чалавек не прасунуты ў гэтым плане: нават не ведала, што такія рэчы можна дарыць. Гэта вельмі крута: у наш час цяжка прыдумаць крэатыўны падарунак, а зорка запомніцца на ўсё жыццё. Трэба ўзяць на заметку, каб павіншаваць такім чынам матулю ці каго-небудзь са сваякоў», — кажа Марына.

Сертыфікат паўнапраўнай уладальніцы нябеснага свяціла Марына павесіла на сцяне ў сваім пакоі. У бліжэйшы час плануе паназіраць за ўласнай зоркай праз тэлескоп.

Дарэчы, цана на зоркі ў беларускіх інтэрнэт-крамах складае ад 50 да 1300 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?