У Мінску будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту 1—4 сакавіка ў сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю міліцыі, паведамілі ў прэс-службе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Рух транспарту 1 і 2 сакавіка з 20.30 да 24.00 і 4 сакавіка з 6.30 да 11.00 будзе абмежаваны на пр. Незалежнасці ад вул. да вул. Казлова па вул. Купалы — ад вул. да вул. Багдановіча; па вул. Леніна — ад вул. Ульянаўскай да пр. Пераможцаў, а таксама па суседніх вуліцах пр. Незалежнасці.

Будзе забароненае спыненне і стаянка транспарту 3—4 сакавіка з 22.00 да 11.00 па вул. Інтэрнацыянальнай — ад вул. Энгельса да вул. Купалы, па вул. Энгельса — ад пр. Незалежнасці да вул. Інтэрнацыянальнай, па вул. Камсамольскай — ад вуліцы Кірава да пр. Незалежнасці (па цотным баку)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?