Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ацаніў сваю працу на найвышэйшай дзяржаўнай пасадзе на «пяць з плюсам», а ўменне камунікаваць з грамадзянамі краіны — толькі на тройку. Вынікі першых пяці тыдняў свайго знаходжання ў Белым доме ён падвёў у інтэрв'ю тэлекампаніі Fox News, паведамляе ТАСС.

Адказваючы на просьбу журналістаў паставіць сабе адзнаку за работу на пасадзе прэзідэнта, Трамп без ілжывай сціпласці заявіў, што заслугоўвае «пяцёркі з плюсам». У той жа час ён па ўласнай ініцыятыве прызнаў, што за камунікацыю з суайчыннікамі яму варта паставіць толькі «тройку з плюсам».

«У нас выдатна працуе ўрад, але мы пакуль не змаглі растлумачыць гэта амерыканцам», — сцвярджае Трамп.

Ён выказаў надзею, што здолее крыху выправіць сітуацыю, калі выступіць з пасланнем «Аб становішчы краіны» на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Кангрэса ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?