Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў папрасіў Антытэрарыстычны цэнтр даць сілавым органам паўнамоцтвы разганяць удзельнікаў «блакады гандлю з акупантамі» на Данбасе, паведамляе УП.

На нарадзе з прадстаўнікамі металургічных прадпрыемстваў пад кіраўніцтвам прэм'ера Уладзіміра Гройсмана ён сказаў, што «лібералізм» Кабінета міністраў і перамовы з удзельнікамі блакады ні да чаго не прыводзяць.

У адказ прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман заявіў, што гатовы пагадзіцца з тэзісамі Авакава, аднак не ўдакладніў, ці гатовы падтрымаць яго прапанову.

Ва Украіне ўжо амаль месяц байцы добраахвотніцкіх батальёнаў блакуюць чыгуначныя шляхі, па якіх, у прыватнасці, вугаль пастаўляецца з непадкантрольных Кіеву тэрыторый Данбаса.

У адказ кіраўнікі сепаратыстаў пагражаюць украінскім уладам узяць пад кантроль прадпрыемствы, якія захоўваюць украінскую юрысдыкцыю, а таксама спыніць пастаўкі вугалю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?