Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан лаканічна пракаментаваў словы міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча.
«Я 17 гадоў вывучаў украінскую літаратуру, а Жадана не ведаю», — заявіў Шуневіч, ураджэнец Украіны.
«Блін, і я його теж не знаю», — заўважыў Жадан і сабраў больш за 1000 лайкаў у фэйсбуку.
Нагадаем, Сяргея Жадана сабраліся дэпартаваць з Беларусі, бо Расія лічыць яго датычным да тэрарызму. Аднак пасля Беларусь адмяніла забарону на ўезд.