На шахце ў Сокальскім раёне Львоўскай вобласці (Украіна) адбылася аварыя, у выніку якой загінулі 8 гарнякоў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цэголка.

Паводле яго слоў, пра аварыю прэзідэнту паведамілі кіраўнік Львоўскай адміністрацыі і кіраўнік Службы па надзычайных сітуацыях.

«Працягваюцца аварыйна-выратавальныя працы, створаны каардынацыйны штаб», — напісаў ён.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясціў усеўкраінскую жалобу па загінулых, паведамляюць інфармагенцтвы. Згодна з рознымі данымі, з-за выбуху загінулі ад 8 да 11 чалавек. Лёс яшчэ 20 невядомы. Усяго на шахце працавалі 172 гарнякі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0