Узброеныя сілы Сірыі пры падтрымцы ВКС Расіі завяршылі аперацыю па ўзяцці Пальміры. Пра гэта далажыў Уладзіміру Пуціну міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова.

Раней аб тым, што сірыйская армія заняла стратэгічна важныя часткі Пальміры, якая знаходзілася пад кантролем ІД, паведаміла сірыйскае дзяржаўна інфармацыйнае агенцтва САНА.

Паводле даных сірыйскага агенцтва, армія ўвайшла ў гістарычную частку Пальміры ў сярэдзіне дня ў сераду. Горад пакідаюць баевікі ІД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?