У Беларусі 1,5% вакансій — з узроўнем заработнай платы звыш за Br1065 у месяц, а ў Мінску такіх вакансій 2,9% ад агульнай колькасці, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Зыходзячы са звестак наймальнікаў, у рэспубліцы на пачатак сакавіка бягучага года ўдзельная вага свабодных рабочых месцаў з зарплатай ад Br966 да Br1065 складала 0,8%, з зарплатай ад Br866 да Br965 — 1,3%. Доля вакансій з зарплатай ад Br766 да Br865 была 3%, ад Br666 да Br765 - 3,8%, ад Br566 да Br665 — 7,6%, ад Br466 да Br565 — 15%, ад Br366 да Br465 — 20%, ад Br266 да Br365 - 28,6%. У міністэрстве канстатавалі, што ў параўнанні з пачаткам студзеня бягучага года структура вакансій па ўзроўні прапануемай заработнай платы некалькі палепшылася.

Прапануюцца і магчымасці прыработку для сумяшчальнікаў і тых, хто хоча працаваць няпоўны рабочы дзень. Такіх вакансій налічвалася на пачатак сакавіка 18,5% ад агульнай колькасці свабодных рабочых месцаў — з аплатай працы да Br265 (ніжэй за мінімальную заработную плату, устаноўленую Саветам Міністраў з 1 студзеня 2017 года).

Усяго ў агульнарэспубліканскім банку вакансій змешчана звыш за 41,7 тысяч свабодных рабочых месцаў.

На інфармацыйным партале дзяржслужбы занятасці ёсць вакансіі з даволі высокай заработнай платай. Так, ЗТАА ў Мінску шукае дырэктара і прапануе кандыдату на гэту пасаду зарплату Br7465 у месяц. Некалькі дзён таму з'явілася вакансія намесніка дырэктара ТАА ў сталіцы — прэтэндэнт можа разлічваць на зарплату Br6328. Авіякампанія зацікаўлена ў прыёме на работу камандзіра (пілота, лётчыка) паветранага судна з узроўнем аплаты Br6000. Камерцыйнай лагістычнай кампаніі ў Смалявіцкім раёне патрэбны гендырэктар — прапануецца зарплата Br5000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0