Святлана Алексіевіч мае згоду на прыезд у Мінск нобелеўскай лаўрэаткі, румынска-нямецкай пісьменніцы Герты Мюлер, а таксама рэжысёра дакументальнага фільма «Human» («Чалавек») француза Яна Арцюса-Бертрана і расійскага кінарэжысёра Аляксандра Сакурава.

Пра гэта пісьменніца паведаміла пасля сканчэння трэцяга пасяджэння яе інтэлектуальнага клуба, што прайшло 2 сакавіка ў Мінску ў пасольстве Літвы. На яго прыехала Рута Ванагайце, аўтарка кнігі «Нашы» («Mūsiškiai») пра ўдзел літоўцаў у Халакосце, што мела агромны розгалас у Літве.

Апанентам на пасяджэнні выступаў беларускі гісторык Аляксей Літвін.

Інтэлектуальны клуб застаецца вялікім поспехам, збірае поўную залу гледачоў, сярод якіх большасць складаюць дзеячы культуры, навукі і грамадства.

Алексіевіч пакуль не можа сказаць, хто менавіта прыедзе наступны. Графік наступных выступаў узгадняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?