Польскія сенатары хочуць, каб супермаркеты дзяліліся непрададзенымі харчовымі таварамі з тымі, хто жыве ў нястачы. У верхняй палаце польскага парламента адбылося першае чытанне праекта закона аб супрацьдзеянні марнатраўству прадуктаў харчавання. Працу над законапраектам вядуць дэпутаты з трох аб'яднаных камітэтаў, паведамляе Радыё Польшча.

Дакумент будзе абавязваць супермаркеты перадаваць прадукты харчавання грамадска карысным НКА. Закон будзе тычыцца крам плошчай больш за 200 квадратных метраў, кажа сенатар кіруючай партыі «Права і справядлівасць» Антоні Шыманьскі.

«Мы бачым сэнс і значэнне ў вырашэнні гэтай сітуацыі. Мы разумеем, што вельмі шмат прадуктаў харчавання ў Польшчы і ў Еўрасаюзе выкідваецца, і гэтаму трэба супрацьстаяць. Гэта вялікая праблема, і тут неабходна дапрацаваць шмат нюансаў», — адзначыў Шыманьскі.

Сенатары таксама вялі дыскусію на тэму таго, як супермаркеты могуць супрацоўнічаць з рознымі фондамі і «банкамі харчавання». Дэпутаты адзначаюць, што законапраект будзе дапрацаваны на чарговым пасяджэнні. Польскі Сенат плануе прыняць законапраект яшчэ да велікодных святаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?