У гонар 950-годдзя першай пісьмовай згадкі пра Менск абвяшчаем год пешаходных аўтарскіх вандровак па горадзе з гісторыкам, краязнаўцам, адным з найлепшых знаўцаў нашай сталіцы Іванам Сацукевічам.
Жадаючыя лепш даведацца Мінск, яго таямніцы і завулкі, падзеі і вуліцы, гісторыі і будынкі, далучайцеся!
+375 29 134-28-04, +375255458430 (Валерыя).
Свята у цэнтры Мінска да 950-годдзя горада. 3 сакавіка 2017 года. Фота Сяргея Гудзіліна.
«Замчышча, Ракаўскае прадмесце і Няміга»
Экскурсія па гістарычным цэнтры Мінска, тэрыторыі былога замка, Ракаўскім прадмесці і легендзе горада — Нямізе. Калі вы пажадаеце далучыцца, то даведаецеся пра ўзнікненне Мінска, лёс Замкавай Гары, пра былую шпалерню, якая апошнія дзесяцігоддзі была хлебазаводам, пра тое, што такое Школішча. А таксама што было ў будынку рэстарана «Ракаўскі бровар» у ХІХ стагоддзі. Абавязкова таксама наведаеце найстарэйшы будынак Мінска — Свята-Петрапаўлаўскую царкву.
Дата экскурсіі: 18 сакавіка.
«Стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1918 гг.»
Экскурсія прысвечаная драматычным падзеям стварэння беларускай дзяржаўнасці ў Мінску. У прыватнасці, падпісанню 25 сакавіка 1918 года 3-й Устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвесціла пра незалежнасць Беларусі.
Дата экскурсіі: 25 сакавіка.
«Вакол сэрца горада — плошчы Высокага Рынку»
Агляд гістарычнага цэнтра вакол плошчы Свабоды, гістарычнае імя якой — Высокі Рынак. Удзельнікі пабачаць Кафедральныя саборы, былы бернардзінскі кляштар, гандлёвыя рады, ратушу і прылеглыя да плошчы кварталы ўздоўж былых вуліц Зборавай, Феліцыянскай, Койданаўскай, Бернардзінскай. Даведаюцца пра тое, чаму не разарвалася бомба ў руках тэрарыста Пуліхава, у якім будынку на сучаснай плошчы Свабоды была напісана канстытуцыя дзекабрыстаў, а таксама дзе судзілі Якуба Коласа і быў офіс гаўляйтэра Вільгельма Кубэ.
Дата экскурсіі: 8 красавіка.
«Таямніцы Траецкай Гары»
Экскурсія па былым Траецкім прадмесці. Убачым перабудаваны на манер Прагі квартал Траецкага прадмесця, былы Увазнясенскі манастыр, Мужчынскую духоўную семінарыю, помнікі Максіму Багдановічу і Язэпу Драздовічу, Оперны тэатр і былую жаночую духоўную семінарыю. Даведаемся, чым 3 гады ў Мінску займаўся Лі Харві Освальд — афіцыйна прызнаны забойца прэзідэнта Джона Кенэдзі і паглядзім у вокны яго былой кватэры.
Дата экскурсіі: 15 красавіка.
«Ад Старажоўкі да Пярэспы»
Экскурсія па былых паўночных прадмесцях горада. Пабачым былы трамвайна-тралейбусны парк, бровар «Аліварыю», найстарэйшы хлебазавод горада, царкву Марыі Магдаліны, якая ў савецкі час была архівам, дзве сапраўдныя сінагогі, першы на постсавецкай прасторы мемарыял ахвярам Першай сусветнай вайны. Убачым месца, з якога па паданні пачынаўся горад Мянеск.
Дата экскурсіі: 13 мая.
«Па Лошыцкім парку»
Экскурсія па Лошыцкім парку, падчас якой вы даведаецеся пра Лошыцкую сядзібу і яе ўладальнікаў, наведаеце адноўленую сядзібу, рэшткі капліцы і заручальнага дуба.
Дата экскурсіі: 27 мая.
Кошт вандровак - 10 бел. руб.
Для заўсёднікаў і для групаў ад 4-х чалавек (пры ўмове папярэдняй аплаты) — 8 бел. руб.
Запісацца на вандроўкі можна па тэлефонах: +375 29 134-28-04, +375255458430 (Валерыя);
або напісаўшы ў прыватныя паведамленні ў Facebook.





