Арнольд Шварцэнегер сышоў з тэлешоў The New Celebrity Apprentice (у перакладзе: «Кандыдат», «Вучань знакамітасці»), якое раней вёў Дональд Трамп і на якім Шварцэнегер дэбютаваў у студзені, перадае Бі-бі-сі.

У інтэрв'ю Empire акцёр і былы губернатар Каліфорніі сцвярджаў, што нізкія рэйтынгі шоу тлумачацца роляй прэзідэнта Трампа ў якасці выканаўчага прадзюсара.

Шварцэнегер сказаў, што хацеў бы працаваць «на шоў, якое не мае такога багажа».

Ён патлумачыў, што кампанія супраць Трампа ў СМІ паўплывала на рэйтынгі шоу. «А калі людзі даведаліся, што Трамп ўсё яшчэ ўдзельнічае ў якасці выканаўчага прадзюсара і па-ранейшаму атрымлівае грошы ад шоу, то палова людзей стала байкатаваць яго», — сказаў Шварцэнегер. — Адзін глядач падышоў да мяне і сказаў: «Я люблю шоў… але я выключыў яго, як толькі я прачытаў імя Трамп [у якасці выканаўчага прадзюсара].»

Паміж Шварцэнегерам і Трампам не раз ўзнікалі сваркі ў твітары.

У пачатку мінулага месяца падчас выступу на штогадовым сняданку з рэлігійнымі лідэрамі ў Вашынгтоне прэзідэнт ЗША заклікаў «маліцца за Арнольда», бо, маўляў, праз яго рэйтынгі шоу «паляцелі ў трубу». Шварцэнегер на гэта прапанаваў Трампу памяняцца месцамі працы, «каб людзі змаглі спаць спакойна».

Шоў, 15-ы сезон якога скончыўся ў мінулым месяцы, у сярэднім збірала менш за 5 мільёнаў гледачоў за эпізод.

Трамп з'яўляўся вядучым шоў на працягу 14 сезонаў, таму невыпадкова шоу сталі называць яго імем. Гледачамі першых сезонаў гэтага шоў сталі каля 20 мільёнаў амерыканцаў. Затым аўдыторыя стала звужацца і падчас апошняга сезону, які вёў Трамп, знізілася да 6 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?