Урачысты марш падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў, прысвечаны 100-годдзю беларускай міліцыі, праходзіць на Кастрычніцкай плошчы каля Палаца Рэспублікі ў Мінску.
У шэсці бяруць удзел больш за 1,2 тыс. чалавек і 46 адзінак аўтамабільнай і мотатэхнікі.
Аляксандр Лукашэнка падчас выступу на ўрачыстым маршы.
У парадным маршы пройдзе 17 пешых разлікаў. У іх прадстаўленыя самыя розныя падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў — ад супрацоўнікаў ДАІ да салдат роты ганаровай варты і міліцыянтаў-кінолагаў.
Акрамя таго, у святочным шэсці бяруць удзел 12 парадных разлікаў спецыяльнай тэхнікі: ад рарытэтных патрульных машын да сучасных БТРаў і уседарожнікаў «Волат».