Фота: @BSEEgov

Фота: @BSEEgov

Новы міністр унутраных спраў ЗША Раян Зінке (Ryan Zinke) прыбыў у першы дзень на працу ў каўбойскім строі, верхам на кані. Адпаведныя фатаграфіі ён апублікаваў у Twitter.

Як адзначае The Hill, сваім учынкам Зінке прадэманстраваў прыхільнасць абароне прыроды, у прыватнасці, нацыянальных паркаў.

Трэба адзначыць, што Міністэрства ўнутраных спраў ЗША адказвае не за правапарадак, а за кіраванне прыроднымі рэсурсамі і землямі, якія знаходзяцца ў юрысдыкцыі федэральнага ўрада.

Новы кіраўнік МУС ЗША вядомы як аматар палявання, рыбалоўства і турызму. У ходзе слуханняў па яго кандыдатуры ў сенаце Зінке паабяцаў процідзейнічаць спробам вываду з федэральнай уласнасці вялікіх зямельных угоддзяў.

Да прызначэння на пасаду міністра ўнутраных спраў Зінке быў членам палаты прадстаўнікоў Кангрэса ад Мантаны. Раней ён прадстаўляў гэты ж штат ў сенаце, а да пачатку палітычнай кар'еры больш за 20 гадоў праслужыў у марской пяхоце, у тым ліку ў спецпадраздзяленні «марскія коцікі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?