Як паведамілі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, паводле папярэдняй інфармацыі, 43-гадовы кіроўца Volkswagen Jetta ехаў у напрамку вёскі Вялікія Матыкалы і на 5-м кіламетры дарогі сутыкнуўся з аўтобусам ПАЗ, які рухаўся у тым жа накірунку.
У выніку траўмы рознай ступені цяжкасці атрымаў 3-гадовы хлопчык, яго шпіталізавалі. Дзіця ў момант аварыі знаходзілася на руках у маці, якая сядзела на заднім сядзенні.
0
0
0
0
0
0