У Мінску адбылася прэзентацыя беларускіх брыльянтаў, перадае БЕЛТА.

«У Беларусі ўдалося стварыць умовы, якія дазваляюць вырошчваць алмазы, якія па сваіх характарыстыках і уласцівасцях не адрозніваюцца ад прыродных, — адзначыла намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта Надзея Каткавец. — У свеце падобныя тэхналогіі існуюць толькі ў пяці кампаніях. Гэта важная падзея для краіны, кольцы і завушніцы з беларускімі брыліянтамі — годны падарунак для кожнай жанчыны. Прычым яны ў 2—2,5 разы танней вырабаў такога класа, а па якасці, выглядзе ім цалкам адпавядаюць».

Генеральны дырэктар ТАА «АдамасІнвест» Максім Борд паведаміў, што вывучаецца магчымасць экспарту упрыгожванняў, у якасці перспектыўных рынкаў разглядаюцца ЗША і Індыя.

«У калекцыі прадстаўленыя брыльянты фантазійных адценняў — такія колеры ў прыродзе сустракаюцца вельмі рэдка», — сказаў Максім Борд.

У прэзентацыі ўдзельнічала заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева — ёй асабліва спадабаўся пярсцёнак з залацістым каменем.

Прадпрыемства, дзе вырошчваюць беларускія алмазы і брыльянты, размешчана ў вёсцы Атоліна Мінскага раёна. Першапачаткова кампанія пачала працу пад эгідай БДУ з акцэнтам на навуковых даследаваннях. Нядаўна было прынята рашэнне засяродзіцца на выпуску высакаякасных алмазаў, прыдатных для ювелірнай галіны. У працэсе сінтэзу алмазаў задзейнічана больш за 30 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру