Напярэдадні 8 сакавіка ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» ў суботу адбыўся паказ калекцый жаночай бялізны Sweet Spring by Milavitsa. На працягу некалькіх гадзін мадэлі дэманстравалі навінкі папулярных брэндаў: ніжнюю бялізну, купальнікі і трыкатаж. За дэфіле з цікавасцю назіралі некалькі сотняў гледачоў.





