Французскі аўтаканцэрн PSA Group, які вырабляе Peugeot і Citroën, абвясціў аб куплі нямецкай кампаніі Opel, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на афіцыйную заяву PSA Group.

Getty

Getty

Адзначаецца, што канцэрн купіў нямецкі Opel і брытанскую Vauxhall за 2,2 млрд еўра.

Пасля куплі PSA Group стане другім па велічыні аўтавытворцам у Еўропе (доля на еўрапейскім рынку складзе ад 16% да 17%), апярэджваць яго будзе толькі Volkswagen (24%).

У канцэрне General Motors, які валодаў Opel амаль 90 гадоў, вырашыліся на продаж актыву, бо Opel не змог выканаць пастаўленыя перад ім фінансавыя задачы. Opel вось ужо амаль 20 гадоў быў стратным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0