«Эксперымент пераходзіць на практычныя рэйкі», — напісаў у сваім блогу ізраільскі афіцэр і вайсковы эксперт Давід Гендэльман.

david-2.livejournal.com

david-2.livejournal.com

У канцы гэтага месяца ў Ізраілі пачынаецца новы прызыў у змяшаныя мужчынска-жаночыя батальёны, якія пераважна займаюцца патруляваннем спакойных раёнаў ізраільскай мяжы.

З набраных жанчын плануецца адабраць 15 найбольш фізічна гатовых добраахвотніц для службы ў танкавых экіпажах у якасці кіроўцаў, наводчыкаў, зараджальшчыкаў-сувязістаў.

david-2.livejournal.com

david-2.livejournal.com

Аднак, у адрозненне ад звычайных танкістаў, гэтыя жанчыны пройдуць скарочаную падрыхтоўку — іх не будуць рыхтаваць для ўдзелу ў поўнамаштабных баях, а толькі для падтрымкі змяшаных батальёнаў. Камандзіры экіпажаў будуць мужчынамі.

Для жанчын плануецца ўвесці спецыяльны аблегчаны рыштунак і дыету. Імаверна, як і ў змяшаных батальёнах, будуць зніжаныя нарматывы фізічнай падрыхтоўкі.

Такім чынам ствараецца асобная структура танкавых падраздзяленняў з абмежаванымі функцыямі.

У выніку «пакуль плануецца кірунак «чым заняць жанчын у танках», а не «як увесці жанчыны у сапраўдныя танкавыя войскі», адзначае эксперт, па меркаванні якога такія эксперыменты — толькі вынік палітычнага ціску з боку фемінісцкага лобі.

Танкісты мяняюць гусеніцу на танку Меркава-3. Фота wikimedia.org

Танкісты мяняюць гусеніцу на танку Меркава-3. Фота wikimedia.org

Раней ізраільская армія праводзіла падобныя эксперыменты па стварэнні жаночых танкавых экіпажаў у 2001, 2009, 2014 гадах, але ва ўсіх выпадках былі атрыманыя адмоўныя вынікі — пераважна з-за падвышанага траўматызму сярод жанчын праз высокія фізічныя нагрузкі.

Трэніравацца жанчыны-танкісты будуць на танках Меркава-3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?