«Наша Ніва» дазванілася да бацькоў «анархіста Раманава», які, паводле расследавання «Беларусь-1», быў затрыманы ў 2014 годзе з трацілам у заплечніку.

«Што за глупствы? Тэракт? Я таму башку скручу, хто гэта ўсё прыдумаў. Так яму і перадайце — прыеду і башку скручу. Я былы вайсковец і цярпець гэтую гадасць не буду», — заявіў ягоны бацька Аляксандр Сяргеевіч.

«Нічога падобнага не было», — запэўніў ён, каментуючы словы вядучых пра магчымы тэракт на Дзень незалежнасці.

Ці быў Сяргей Раманаў анархістам? «Гэта ўсё дадумкі. Самі ведаеце каго. Ніякіх доказаў і гаворкі пра гэта не было», — пераконвае бацька.

«Дык і трацілу не было?» — запыталіся мы. «Ну чаму не было? — перапытаў Раманаў-старэйшы. — Эх… Давайце заўтра пра гэта».

Больш падрабязна ён паабяцаў пракаментаваць сітуацыю пасля кансультацый з адвакатам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?