Рада Еўрапейскага саюза прыняла рашэнне аб узмацненні жорсткасці нормаў пашпартнага кантролю на знешніх межах Шэнгенскай бязвізавай зоны. Пра гэта паведамляюць инфамагенцтвы са спасылкай на заяву Рады ЕС.

Узмацненне жорсткасці нормаў кантролю закране наземныя памежныя пункты, парты, тэрміналы на вакзалах і аэрапортах.

Цяпер краіны ЕС абавязаныя праводзіць сістэматычныя суцэльныя праверкі ўсіх асоб, якія ўязджаюць і выязджаюць, у тым ліку тых, хто мае права бязвізавага праезду, і грамадзян Еўрасаюза на прадмет прысутнасці іх дадзеных у Шэнгенскай базе дадзеных (SIS) і базе дадзеных выкрадзеных і згубленых дакументаў Інтэрпола.

Адзначаецца, што ўзмацненне кантролю на знешніх межах — гэта важны крок па зніжэнні тэрарыстычнай пагрозы і павышэнні абароны грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0