Беларускі палітык, лідэр БСДП «Народная грамада» Мікола Статкевіч сьцісла пракамэнтаваў «рэпартаж» дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1», у якім ён стаў фактычна галоўным героем.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

«Мой камэнтар: напалоханы сабака гучна брэша. Больш я гэтую лухту камэнтаваць ня буду, — адказаў Статкевіч. — Рэжым у паніцы. Улады прагназуюць многія дзесяткі тысяч людзей на Плошчы 25 сакавіка. Нават парушылі сваё правіла замоўчваць мяне, якое, за выключэньнем 2010 году, выконвалася многія гады. Ёсьць шанец прымусіць рэжым саступіць народу».

Таксама Статкевіч заявіў, што «не сядзеў у рэстаранах» з Аляксандрам Сманцарам, названым у «рэпартажы» спонсарам Статкевіча, «крымінальным бізнэсоўцам». «Беларусь-1» прыводзіла фота, на якіх нібы ў Кіеўскай рэстарацыі сустракаюцца нібы Статкевіч і Сманцар.

У «рэпартажы» задаваліся пытаньнямі: «Ці дасьць Статкевіч удзельніку мітынгу гарантыю, што яму ня стрэліць у сьпіну нейкі кантужаны на Данбасе добраахвотнік з «Правага сэктару»?» і «Ці дасьць Статкевіч гарантыю, што той жа кантужаны не прыхопіць на мітынг выбухоўку, якая выбухне ў натоўпе?». Статкевіч кажа, што пра падрыхтоўку нейкіх правакацыяў ці тэрактаў на акцыях пратэсту яму невядома. Ён паўтарыў заклік выходзіць на Дзень волі ў Менску і днём пазьней у рэгіёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?