Сёння па рабочых пытаннях журналіст «Нашай Нівы» пазваніў у Смаргонскі райвыканкам. 

Мы трохі здзівіліся, калі замест сакратара па нумары, пазначаным на сайце, нам адказаў дзяжурны міліцыянер. 

Вось стэнаграма размовы: 

— Райвыканкам, пост аховы.

— Гэта тэлефануюць з газеты «Наша Ніва». Як звязацца з прыёмнай? Гэты нумар пазначаны на сайце. 

— Райвыканкам да двух рабіў сёння.

— А што ў іх за свята сёння, прабачце? 

— Сёння скарочаны дзень. Перадсвяточны. 

Званок быў зроблены намі а 16-й гадзіне 7 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?